У будынку багажнага аддзялення вакзала (адразу пры заездзе на вакзал з пераезду) з'явіўся паштовы тэрмінал праз які можна адправіць пасылку без дапамогі паштальёна. Для Оршы гэта новая паслуга і пакуль яшчэ не карыстаецца папулярнасцю - далёка не ўсе разабраліся ў тым што ж гэта такое.



