Новая крама адчынілася каля прыпынка "Раніца" ў бок цэнтра. Зусім нядаўна тут працавала крама "Ассоль" і літаральна за некалькі дзён з'явілася шыльда "Дабраном". Адкрыццё новай крамы чакалася - за доўгі час да моманту адкрыцця дзвярэй каля крамы ўжо стаяла вялікая чарга людзей, пераважна пенсіянераў. Калі ж усе гэтыя людзі зайшлі ў краму на касах утварылася вялікая чарга - у новым "Дабраноме" стаіць усяго толькі тры касы.




