1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

"Сяргееў В" прайграў

26.12.2017 07:36

1091 прагляд, 0 каментароў

У чарговым матчы ВітАНБЛ баскетбалісты "Сяргеева В" саступілі "БЛ Груп".

Матч рэгулярнага чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі паміж аршанскім "Сяргеевым В" і віцебскім "БЛ Груп" адбываўся ў спартовым комплексе "Алімпіец" у Оршы. Аршанцы вялі +7, аднак затым падпусцілі суперніка. А пасля першай паловы "транспартнікі" саступалі 43:46. Пад канец сустрэчы гульня "аранжава-чорных" расстроілася, і яны прайгралі ўладальнікам Кубка ФРИЗХОЛД-МАСТЕР-2017 з лікам 78:95. Самым выніковым гульцом "Сяргеева В" стаў Андрэй Рудакоў, які набраў 29 пунктаў, зрабіўшы 9 перадач і здзейсніўшы 13 падбораў і 2 перахопы. "БЛ Груп" - адзіная каманда, якая яшчэ не прайгравала ў бягучым сезоне.

У "Сяргеева В" 6 пунктаў і 3-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату. Сама "рэгулярка", можна лічыць, толькі разганяецца, напрыклад, на рахунку аршанцаў яшчэ толькі 4 матчы, 2 з якіх аршанцы прайгралі - "Акадэмспорту" і вось цяпер "БЛ Груп", а 2 выйгралі - ў СДзЮШАР і "Быкоў". На першым месцы "Акадэмспорт", у якога 7 балаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Сяргееў В" прайграў

У чарговым матчы ВітАНБЛ баскетбалісты "Сяргеева В" саступілі "БЛ Груп".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение