Пад Каляды і Новы год вучні аршанскай школы № 11 прынялі ўдзел у дабрачынных акцыях "Цуд на Раство" і "Алімпійскае сэрца". Дзеці прыносілі скакалкі, абручы, цацкі, мячы, кнігі дзеля дабрачыннасці. Гэта ўсё ў падарунак атрымаюць выхаванцы дзіцячага дома і сацыяльна-педагагічнага прытулку. Таксама дзеці сфатаграфаваліся са сваімі падарункамі для равеснікаў на фоне святочнай ялінкі, якая ўсталявана школе. Фотаздымкі апублікаваныя на афіцыйным сайце школы № 11.


