Гандлёвы цэнтар пачалі будаваць на скрыжаванні вуліцы Якубоўскага і Молакава ў першай палове 2017 года (прынамсі, так прапісана ў пашпарце аб'екта - па нашых назіраннях работы пачаліся пазней) і перад будаўнікамі была пастаўлена амбітная задача - скончыць будаўніцтва да канца 2017 года. Калі больш дакладна, то асноўны перыяд будаўніцтва мусіў закончыцца ў каталіцкае Раство (24.12.2017). Але не ўсе планы здзяйсняюцца ў тэрмін і па стане на 1 студзеня ўжо 2018 года, гандлёвы аб'ект яшчэ не пабудаваны. Хаця тэмпы будаўніцтва даволі вялікія.






