Перапынак у дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі па валейболе падышоў да заканчэння. Супернікам аршанцаў будзе "Энергія" з Гомельскай вобласці. Гуляе яна, уласна кажучы, у абласным цэнтры. Раней каманда гуляла ў Малой залі гульнявых відаў спорту, а цяпер пераязджае ў залу "Гомельвадаканалу". Па нашай інфармацыі, існаванне "Энергіі" было пад вялікім пытаннем, аднак мясцовая ўлада і Назіральная рада Беларускай федэрацыі валейболу ўратавалі каманду, і цяпер у яе новы спонсар і новая арэна дыслакацыі. Матч у суботу, 13-га студзеня, пачнецца а 16:00. Нядзельная гульня пачынаецца а 12-й гадзіне.
