Анамальна цёплае надвор'е не давала магчымасці аматарам пактацца на каньках. Ва ўсім горадзе ні на адной спартовай пляцоўцы замарозіць паўнавартасны лёд не было магчымасці (за выключэннем, канешне, "Лядовай арэны"). Нарэшце, ў сярэдзіне студзеня надвор'е стала сапраўды зімовым і на стадыёне "Лакаматыў" з'явіўся першы адкрыты каток. Асабліва прыемна, што само катанне на "Лакаматыве" бясплатнае, 2.70 трэба заплаціць толькі ў тым выпадку, калі ў вас няма ўласных канькоў.


