"Сховішча" пакрышак ад легкавых аўтамабіляў было выяўлена каля вёскі Берасценава ў мясцовым лесе. Калі ехаць з боку Оршы, то адразу за вёскай у лес направа ідзе дарога - менавіта туды прыехаў грузавік (па іншаму такую колькасць не вывезеш), які проста паміж дрэвамі скінуў смецце. Хто гэта зрабіў мясцовым жыхарам не вядома, але па іх словах, пакрышкі тут з'явіліся ў пятніцу ці суботу. Калі адмысловыя службы выявяць таго хто скінуў сюды свой груз, яму пагражае не малы штраф.
