32-гадовы Сяргей Зайцаў паехаў з Оршы ў Смаленск яшчэ 15 студзеня. Апошні раз мужчыну бачылі ў гасцініцы на Краснінскай шашы ў Смаленску. У гатэль засяліўся аб 11:00, а з'ехаў адтуль на наступны дзень каля 12:00. Куды ён адправіўся далей, невядома. Апошні раз на сувязь з роднымі Сяргей Зайцаў выходзіў 19 студзеня. Але з тых часоў ніхто не ведаў, дзе ён і што з ім адбылося. Родныя паведамілі, што 20 студзеня ён павінен быў прыехаць дадому. На шчасце, цяпер мужчыну знайшлі. Ён жывы і самастойна выйшаў на сувязь з роднымі.
