Немалады мужчына каля 14-30 5 лютага ішоў у раёне Рэмзавода не далёка ад крамы "Сузор'е" па сваіх справах і нечакана паваліўся проста на пешаходнай частцы дарогі. Вакол цела хутка сабраліся прахожыя, якія і выклікалі хуткую дапамогу, а потым і міліцыю. Хуткая дапамога толькі канстатавала смерць мужчыны. Дакладную прычыну смерці адпаведныя службы павінны высветліць у бліжэйшы час, прыкметаў гвалтоўнай смерці на целе не было бачна.
