1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Грамадства

Дыялог у службе занятасці

06.02.2018 19:41

2065 праглядаў, 4 каментара

Чарговы этап дыялогу паміж дэмакратамі і ўладамі прайшоў не ў выканкаме, а ў службе занятасці горада

Месца для сустрэчы - памяшканне службы занятасці на вуліцы Замкавай - было абрана не выпадкова. Чарговы этап дыялогу зноў быў прысвечаны пытанням безпрацоўя. На гэты раз з ініцыятыўнай групай сустракалася намесніца начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Драздова. Дыялог быў пабудаваны на шэрагу пытанняў: інфармацыйная работа цэнтра занятасці, лёс выпускнікоў аршанскіх сярэдне-спецыяльных навучальных установаў і перспектывы праблемы працаўладкавання ў рэгіёне.

Наталля Драздова распавядала пра сёняшнія паказчыкі - некаторыя лічбы, якія адлюстроўваюць якасць работы цэнтра занятасці - па праблеме ў рэгіёне. І варта адзначыць, што тыя паказчыкі, якія даведзены аршанскай службе па сістэме вертыкалі, сапраўды, выконваюцца і перавыконваюцца. У сувязі з гэтымі лічбамі і ствараецца ўражанне, што праблема безпрацоўя ў раёне тычыцца не больш чым 0,8% працаздольных людзей (гэта сёння афіцыйная колькасць безпрацоўных).

Але насамрэч, праблема тычыцца далёка не толькі тых людзей, якія сталі на "біржу працы", але значна большай колькасці аршанцаў. Менавіта адсюль і ўзнікае праблема - лічбы прыгожыя, а рэальнасць ад іх моцна адрозніваецца.

Са свайго боку, дэмакраты выказалі шэраг прапановаў як палепшыць працу цэнтра занятасці. Гэтыя прапановы будуць перададзены адказным асобам і толькі тады будзе зразумела ці будуць яны рэалізоўвацца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дыялог у службе занятасці

Чарговы этап дыялогу паміж дэмакратамі і ўладамі прайшоў не ў выканкаме, а ў службе занятасці горада

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение