Галаледзіца, якая ў апошнія дні ўсталявалася ў рэгіёне, прывяла да шэрагу аварыяў як у горадзе, так і ў раёне. Пра адну такую аварыю паведаміў відавочца аўтамабільнаму сайту abw.by. 7 лютага на трасе М1 у Аршанскім раёне, а дакладней на 582 кіламетры мікрааўтобус Мэрсэдэс-Бэнц Спрынтар на слізкай дарозе занесла, ён ударыўся ў адбойнік і ад удару перакуліўся, проста, на дарозе. Кіроўца і яго пасажырка не пацярпелі і змаглі самастойна выбрацца з аўтамабіля.
