Зусім нядаўна "Вітэн" выйграў "Сталіцу" 5:3 і заваяваў Кубак Беларусі. Цяпер каманды зноў сустрэнуцца ў "Алімпійцы", каб выявіць мацнейшага ў матчы чэмпіянату краіны. Пасля 17 тураў "Сталіца" ў лідэрах з 40 пунктамі. "Вітэн" планамерна падымаўся ў тройку лепшых з 6-й пазіцыі і нарэшце дасягнуў 3-га радку. Пакуль у аршанскага калектыву 38 пунктаў. Столькі ж маюць і ВРЗ з "Лідсельмашам". Матч у Оршы акажа істотны ўплыў на барацьбу за медалі, хаця да заканчэння чэмпіянату яшчэ шмат часу.

