Здарэнне адбылося каля 12 гадзін дня 13 лютага - на скрыжаванні каля чыгуначнага маста сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Нісан і грузавік. Канешне, у няроўным баі найбольш пацярпеў легкавік. На шчасце пасля аварыі аўтамабілі не доўна стаялі на дарозе - супрацоўнікі ДАІ даволі хутка разабраліся ў сітуацыі і перагналі аўто у бок Інструментальнага заводу, каб не перашкаджаць руху транспарту.


