Чаромушкі, Раніца і Салянікава - раёны ў якіх, напэўна, часцей за ўсё зараз адкрываюцца новыя гандлёвыя аб'екты. Чарговым адкрыццём парадавала аршанцаў кампанія Беліта. Супольнае беларуска-італьянскае прадпрыемства адкрыла па вуліцы Міра ў раёне Чаромушак сваю фірмовую краму з вялікім выбарам касметыкі.
