Грамадскія актывісты распачалі сезон прыборак прыгарадных лясоў. Першым аб'ектам прыборкі стаў лесапарк каля крамы Белвест. Праўда, актывісты даволі хутка прыбралі гэты лесапарк і, раз заставаліся сілы, то частка з іх скіраваліся яшчэ і ў лес за крамай Еўраопт. Праўда, каля Еўраопта так шмат смецця, што тут пазней будзе арганізавана асобная прыборка. Нагадаем, што цяпер такія добраахвотныя прыборкі будуць праходзіць кожную апошнюю суботу месяца ў сезон.




