Здарэнне адбылося каля 19 гадзін 29 мая на прашпекце Тэкстыльшчыкаў насупраць кавярні "Аліса". Як грузавік змог выляцець у слуп на шырокай дарозе сказаць цяжка, а ДАІ афіцыйную версію здарэння пакуль не апублікавала. Тым не меньш, факт застаецца фактам. Грузавік пашкодзіў бампер і сам слуп. Ужо праз паўгадзіны "Віцебскае малако" (такі фірмовы надпіс быў на машыне) крыху адагналі ад месца месца аварыі, а каб аднавіць слуп давялося выклікаць кран.


