Касцёл пачынаўся з невялікай часовай капліцы пабудаванай з танных сучасных матэр'ялаў некалькі год таму. І з таго ж часу марудна ішло будаўніцтва і пастаяннага малітоўнага будынка. 9 чэрвеня касцёл паўнавартасна адчыніў свае дзверы для вернікам. На адкрыццё храма сабраліся е толькі вернікі, але прыехалі і каталіцкія святары з усёй краіны. З 17 па 19 стагоддзе Орша была пераважна каталіцкім горадам - тут працавала шмат манаскіх ордэнаў. Але за часы калі Орша была ў складзе Расійскай імперыі ды СССР колькасць касцёлаў, як і іншых храмаў, значна зменьшылася. Сёння касцёл на Мгілёўскай усяго толькі другі дзеючы каталіцкі храм ва ўсім раёне.





















