На гэты раз крыж з шыльдай пастаўлены ў памяць Антона Іванавіча Мацельскага. На памятнай шыльдзе напісана, што нарадзіўся Мацельскі ў 1878 годзе, і быў растраляны ў 1938. Адкрытыя спісы растраляных даюць больш інфармацыі пра Антона Іванавіча. Паляк па нацыянальнасці ён быў селянін-адзіночка. Для таго часу гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць чалавека ва ўсіх грахах. З хутара Япрына ў сёняшнім Ушачскім раёне селяніна арыштоўваюць і перавозяць у Оршу. Дзе 10 студзеня яго асудзілі на шпіянаж на карысць Польшчы (стандартны прыгавор тых часоў) і 28 студзеня растралялі. У 1989 годзе селяніна рэабілітавалі.

