Пажар разгарэўся бліжэй да восьмай гадзіны вечара. Прыпаркаваны на вакзальнай паркоўцы аўтамабіль з нумарамі пятага рэгіёну - Мінская вобласць - ні з таго, ні з сяго ўспыхнуў. Полымя было моцным і хутка ахапіла ўсё аўто цалкам. На час тушэння машыны падыходы і праезд на паркоўку быў закрыты. Але тушэнне заняло не так шмат часу.


