У Менску затрыманы 21-гадовы мужчына, які прыехаў з Оршы, яго падазраюць у крадзяжы машыны ў сталіцы і яго далейшым падпале. Раней малады чалавек ужо адбываў пакаранне. Пасля вызваліўся і вырашыў па сваіх справах адправіцца ў Менск. Усе грошы маладзён праматаў і застаўся ні з чым. Ехаць да маці ў Валожынскі раён не было сродкаў, і тады ён зноў пайшоў на злачынства. На вуліцы Брыкета ён ускрыў адзін з аўтамабіляў, завёў яго і адправіўся дадому. Пасля таго, як прыехаў, вырашыў замятаць сляды злачынства і спаліў Ford Orion у полі. Але міліцыя выйшла на яго след, устанавіла асобу і затрымала.
