Першынство вобласці па футболе завяршае ўжо другі круг. У 13-м туры дубровенскі «Дняпро» прымаў сенненскі «Камунальнік» на сваім полі ў Дуброўне. І прайграў 1:2. Варта сказаць, што сёлета абедзьве каманды ў ніжняй частцы табліцы, што для сенненцаў асабліва не ўласціва. Аднак, папраўдзе, адлегласці зусім невялікія ў балах. У іншых матчах 13-га туру віцебскі «Газавік» учыніў разгром «Шуміліну» 6:2, а яшчэ адна віцебская каманда «Славянскі Вялес – Дзвіна» перамагла яўнага лідэра чэмпіянату – клуб «Детскосельский» з Гарадка 3:1.
