Гаворка вядзецца пра расійскі вайсковы самалёт Іл-20, які быў памылкова збіты сірыйскімі СПА (праўда, Расія спрабуе абвінаваціць у гэтым Ізраіль). У самалёце знаходзілася 15 чалавек, якія загінулі. Сярод іх, як высветліла выданне "Наша Ніва" быў 33-гадовы Аляксандар Вячэрын, які аказаўся ўраджэнцам Балбасава. Ён нарадзіўся на Аршаншчыне ў 1985 годзе ў сям'і вайсковага лётчыка і сам пайшоў па яго шляху. Пасля развалу СССР сям'я з'ехала ў Расію і жыла ў Свярдлоўскай вобласці. Аляксандар скончыў Чалябинскую вышэйшую авіяцыйную вучэльню і служыў штурманам у Падмаскоўі.
