Супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі Аршанскага РУУС 9 кастрычніка у 9:10 затрымалі 36-гадовага грамадзяніна на аўтамашыне "Фіят Дабло". Былі падазрэнні ў нелегальным грузе, і яны пацвердзіліся — ў салоне знаходзіліся 44 скрыні гарэлкі "Сибирская стужа. Кедровая". У кожнай, як водзіцца, па 20 бутэлек. Агульны аб'ём склаў 440 літраў гарэлкі. Яна была без неабходных акцызных марак. Затрыманне адбылося ў Высокім Аршанскага раёна, каля дома па вуліцы Леніна, 16. Праводзіцца праверка, каму прызначалася гарэлка і хто яе адпраўляў.

