Восень - сезон высадкі дрэваў. Тым больш, такая цёплая як у гэтым годзе. Высоджваюць дрэвы і на вуліцах гарадоў. Да высадкі далучыліся і грамадскія актывісты. Экалагічны клуб "Чысты свет" правёў сваю высадку лісцвеных дрэваў па вуліцы Флёрава. Жыхары вуліцы арганізаваныя клубам за некалькі гадзін высадзілі больш за 20 саджанцаў у сваім раёне.
