Навучэнка Аршанскага каледжа харчавання Кацярына Сафрановіч (29.12.2000 года нараджэння). 24-га кастрычніка яна выйшла з інтэрната каля 9-й гадзіны ранку і сышла ў невядомым напрамку. Пасля гэтага дзяўчыну ніхто не бачыў. Пра яе месцазнаходжанне ніхто нічога не ведае да гэтага часу. Да пошукаў 17-гадовай дзяўчыны падключыўся атрад "Анёл". Рост дзяўчыны 155-160 см, валасы цёмна-русыя, але могуць быць афарбаваныя, хударлявы целасклад.
