Аварыя адбылася 9 лістапада каля 11 гадзін раніцы. Сутыкненне аўтамабіляў было настолькі моцным, што адзін з іх выляцеў з дарогі. Паводле фотаздымкаў, дасланых нам відавочцамі, можна меркаваць, што адзін аўтамабіль разварочваўся на Леніна, а другі выязжаў з Бялінскага, але афіцыйная версія здарэння нам не вядомая.


