Футбольны клуб "Орша" ў сезоне фінішаваў на 12-й пазіцыі ў Першай лізе. Усяго ў дывізіёне сёлета выступалі 15 каманд. Клуб гуляў нестабільна, пасля добрага старту прайшла серыя з шасці паразаў запар, а пры Сяргеі Вехцеве, які змяніў Вячаслава Акшаева на трэнерскім мастку, аршанцы выйгралі толькі ў 9-м матчы. Праўда, варта адзначыць, што каманда перад прыходам новага трэнера абнавілася амаль цалкам. Затое пры Вехцеве сіня-белыя атрымалі сенсацыйную перамогу над бабруйскай "Белшынай". Цяпер у інтэрнэт-суполцы прыхільнікі "Оршы" галасуюць, наколькі паспяховым быў сезон для любімай каманды.
