Грузавік, які прывёз тавар у краму Еўраопта ўрэзаўся ў мост, які злучае вуліцу Савецкую і гандлёвы цэнтар "Орша-сіці". Аварыя адбылася 5 снежня каля 18 гадзін. Толькі дзякуючы аварыі стала зразумела (пра гэта адмыслова сказалі супрацоўніку ДАІ), што на мосце даўно няма знака, які рэгулюе вышыню аўтамабіляў.

