Яшчэ ўвечары 5-га снежня машынай "Еўраопта" быў пашкоджаны надземны пераход, што злучае вуліцу Савецкую з гандлёвым цэнтрам "Орша-Сіці". Прычым машына везла прадукты ў краму. У выніку сутыкнення з апорай, пашкоджанняў зазнала не толькі сама машына, але і пераход. З яго вывалілася некалькі плітак. Па стане на сёння яны не ўстаўлены. Дарожны знак, які паказвае дапушчальную вышыню транспартных сродкаў, якія могуць праехаць пад пераездам, не заўсёды прысутнічае на месцы. Як заяўляюць некаторыя каментатары на нашым сайце, адбываецца гэта зноў жа з-за аварый, яго часам проста збіваюць.

