Як паведамляе суполка абласнога ДАІ ў сацыяльнай сетцы "УКантакце", аварыя адбылася 18 студзеня, праўда, не ўказваецца ў які час. Па фотаздымку відавочна, што гаворка ідзе або пра ранак 18 студзеня. На трасе Е95 у Аршанскім раёне (на 146 кіламетры трасы) кіроўца грузавіка "Мэрсэдэс-Бэнц" не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху. Тут ён лоб у лоб сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем той жа маркі. У сутыкненні нямецкі грузавік аказаўся мацней за нямецкую легкавушку. Як вынік, 35-гадовая жанчына, што кіравала легкавушкай атрымала траўмы - пералом нагі - і была шпіталізавана ў бальніцу Сямашка.
