16-га сакавіка адбудзецца цэнтральны матч не толькі для гомельскага і аршанскага міні-футбольных клубаў, але і для ўсяго беларускага чэмпіянату. У ВРЗ 47 пунктаў, у "Вітэна" 45. "Лідсельмаш", БЧ і "Сталіца" яшчэ могуць завязацца ў барацьбу за золата рэгулярнага чэмпіянату, але шанцаў у іх меней. Асабліва з улікам таго, што ні вагонарамонтнікі, ні энергетыкі балаў асабліва не губляюць. Перамога ВРЗ зробіць гомельскіх гульцоў вельмі блізкімі да чэмпіёнства, а вось вікторыя аршанцаў дасць "Вітэну" ўсе карты ў рукі. Матч адбудзецца 16-га сакавіка ва ўніверсальнай залі гульнявых відаў спорта "Лакаматыў" у Гомелі. Пачатак матчу а 17:00. У першай палове чэмпіянату ў Оршы каманды згулялі ўнічыю 3:3.
