У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе працягваецца барацьба за "малыя медалі", гэта значыць за перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце. Затым будуць гульні плэй-оф, якія назавуць чэмпіёна краіны. Але пакуль яшчэ нямала гульняў у "рэгулярцы", хаця аршанскі "Вітэн" з кожным турам бліжэй да таго, каб забяспечыць сабе ўдзел у вырашальных гульнях дэ-юрэ. Зрэшты, у гэтым ніхто не сумняваўся і раней. У мінулым туры аршанцы гулялі ў Гомелі з ВРЗ, які пакуль узначальвае табліцу. Як і ў першым кругу, супернікі разышліся мірам з тым самым лікам 3:3. Галы за энергетыкаў забівалі Козел, Дзядзічкін і Чарніенка.
