Першы раз целы трох забітых сабакаў былі заўважаны ўздоўж дарогі на Стаўры яшчэ перад Новым годам. Пры ўважлівым разглядзе бачна, што сабакаў нехта застрэліў і, бачна, выкінуў менавіта ў гэтым месцы. 8 студзеня былы старэйшына вёскі Стаўры Ігар Грышанаў звяртаўся ў сельсавет, з просьбай прыбраць трупы - самастойна іх кранаць можа быць небяспечна. Пры гэтым пасля сыходу снегу трупы пачалі есці птушкі, калі сабакі былі хворыя, то такім чынам хвароба можа распаўсюджвацца.



