1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Здарэнні

Казлы адпушчэння?

26.03.2019 12:00

1908 праглядаў, 4 каментара

У дачыненні да двух экс-кіраўнікоў Аршанскага інструментальнага завода распачатыя крымінальныя справы

У 2015-2017 гадах зарплата на інструментальным заводзе выплачвалася несвоечасова. Каб схаваць гэты факт, кіраўнікі прадпрыемства, якія працавалі ў тыя гады, уносілі ў справаздачнасць недакладныя звесткі.

У адпаведнасці з заканадаўствам, памер зарплаты радавых работнікаў ва ўмовах яе несвоечасовай выплаты захоўваецца ў ранейшым памеры, а зарплата кіраўнікоў, спецыялістаў і служачых павінна разлічвацца зыходзячы з тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай для работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта вабіла значнае зніжэнне памеру зарплаты кіраўнікоў. Каб захаваць для сябе высокія зарплаты, кіраўнікі інструментальнага завода давалі незаконныя ўказанні аб выплатах у завышаных памерах для сябе, спецыялістаў і служачых. Сума шкоды, прычыненай гэтымі дзеяннямі, у 2015-2017 гадах перавысіла 265 тыс.рублёў.

Па матэрыялах міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў у дачыненні да двух былых кіраўнікоў інструментальнага завода Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатыя крымінальныя справы па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 2 арт. 427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса. Вядзецца расследаванне.

Паводле інфармацыі КДК РБ.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Казлы адпушчэння?

У дачыненні да двух экс-кіраўнікоў Аршанскага інструментальнага завода распачатыя крымінальныя справы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение