1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Рэгіён, Грамадства

Кубракова замянілі на Грыба

29.03.2019 07:19

2038 праглядаў, 7 каментароў

У міліцыі Віцебскай вобласці новы начальнік.

Палкоўнік міліцыі Міхаіл Грыб прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам новым начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама. Міхаілу Грыбу 38 гадоў (1980 года нараджэння), ён нарадзіўся ў Менску. Грыб скончыў Менскую спецыяльную сярэднюю школу МУС, а пазней Акадэмію МУС і Акадэмію кіравання. У жніўні 1999 года пачаў службу участковым інспектарам Цэнтральнага РАУС сталіцы. Праз сем гадоў з пасады намесніка начальніка ААПП райупраўлення быў пераведзены ў Менскае РУУС намеснікам начальніка МОБіСМ, у 2007-м тут жа ўзначаліў міліцыю грамадскай бяспекі ў статусе намеснік начальніка РУУС. Працаваў таксама намеснікам начальніка МГБ УУС Мінскай вобласці - начальнікам упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі.

Таксама Міхаіл Грыб з 2011 па 2017 працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь. На гэтай пасадзе ён анансаваў пачатак праграмы ўвядзення біяметрычных пашпартоў у Беларусі.

Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» трох ступеняў.

Фота "Мінск-навіны".

Цікава, што Грыб, фактычна, ідзе па слядах Кубракова. У мае 2017 года Міхаіл Грыб змяніў на пасадзе тады намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Іван Кубракова, якога адправілі камандаваць у Віцебск. Цяпер Грыб зноў займае пасаду Кубракова, якога вяртаюць у Мінск, але ўжо на пасаду начальніка ГУУС.

Сам Кубракоў пабіў антырэкорд свайго папярэдніка Віктара Сянько і кіраваў міліцыяй Віцебскай вобласці нават менш за два гады. Аднак за стол кароткі час ён паспеў стаць генерал-маёрам і атрымаць ордэн.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кубракова замянілі на Грыба

У міліцыі Віцебскай вобласці новы начальнік.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение