Дзмітрый Рыгоравіч Саркісян 1963 года нараджэння пражываў у Оршы на вуліцы Астроўскага. Яшчэ 24 сакавіка ён сыйшоў з дома ў невядомым кірунку і з тае пары ніхто са знаёмых не ведае яго месцазнаходжання. Рост зніклага 175-180 сантыметраў, худы, вочы цёмна-карыя, валасы кароткія з сівізной, носіць вусы. У што ён быў апрануты пакуль не вядома.
