Жыхар Жыткавічаў 1963 года нараджэння Адам Яўгенавіч Баброў знік 10-га чэрвеня 2018 года ў Оршы. З таго часу ідуць яго пошукі, аднак поспехам яны пакуль не скончыліся. Рост мужчыны 165 см, валасы цёмныя з сівізною, ёсць татуіроўка на правай руцэ і шнары ад апёкаў на твары і руках. Пошукавы атрад "Сімуран" просіць паведаміць усіх, хто ведае нешта пра перамяшчэнні ці лёс мужчыны па тэлефоне 102, +375 235 32 12 49 альбо +375 29 232 11 11.
