1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Грамадства

Габрэйскія жорны (фота)

08.06.2019 12:28

1611 праглядаў, 0 каментароў

Вельмі незвычайныя жорны былі знойдзены на мяжы Аршанскага і Талачынскага раёнаў

У прыцныпе, хатнія і млыновыя жорны ў нашых краях не рэдкая знаходка — ці не ў любой вёсцы можна іх знайсці, калі добра пашукаць. А каля музея «Млын» проста на вуліцы выстаўлена цэлая калекцыя знойдзеных такіх экспанатаў, але такія жорны якія ўдалося знайсці ўладальніку аграсядзібы «Пуцяціна» Ігару Грышанаву — рэдкасць.

Жорны былі знойдзены на мяжы Талачынскага і Аршанскага раёнаў не далёка ад вёскі Рудня. Першапачаткова жорны не выдавалі нічога нечаканага, але калі старыя камяні новы гаспадар пачаў адмываць ад зямлі, то на іх з’явіліся выразаныя і пафарбаваныя малюнкі. І не спецыялісту бачна, што на жорнах выразаны геральдычныя львы, якія трымаюць шчыт з габрэйскімі літарамі. Пад ільвамі — у ніжняй частцы камня — на той жа мове напісана цэлая фраза.

Што азначае гэты малюнак павінны разбірацца спецыялісты. З вялікай доляй упэўненасці можна сказаць толькі тое, што надпісы зроблены на ідышы распаўсюджаным сярод беларускіх габрэяў — іўрыт быў адноўлены ўжо пасля пасля Другой Сусветнай вайны.

На дадзены момант жорны знаходзяцца пад Оршай у вёсцы Стаўры на аграсядзібе «Пуцяціна» ў мясцовым музеі. Ужо ў хуткім часе на аграсядзібе чакаюць замежных даследчыкаў, якія выказалі жаданне агледзець жорны і паспрабаваць усталяваць іх паходжанне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Габрэйскія жорны (фота)

Вельмі незвычайныя жорны былі знойдзены на мяжы Аршанскага і Талачынскага раёнаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение