Акцыя па дапамозе бадзяжным катам ініцыятывы "Хвосцікі" была анансаваная даволі поздна. Магчыма таму на месца сустрэчы прыйшло ўсяго некалькі чалавек, але гэта не спыніла арганізатараў. Разам кампанія накіравалася ў тыя двары дзе звычайна бегае шмат бадзяжных звяроў. Асноўнымі кліентамі кампаніі сталі каты. Іх падкормлівалі, а калі жывёла была гатова дацца ў рукі пачыналі апрацоўць адмысловымі лекамі "Чыстацелам" апрацоўвалі ад паразітаў, а хлогіксідзінам раны, якіх на жывёлах знаходзілася не мала. Канешне, далёка не ўсім катам такая дапамога падабалася, што бачна на фотаздымках.




