Паводле папярэдніх звестак, пажар адбыўся ў Барані ў шматпавярховіку па адрасе Сарокіна 15 каля 18 гадзін. На месца прыехалі 4 машыны МНС і машына хуткай дапамогі. Хаця сярод машынаў ратавальнікаў была і машына з лесвіцай, яна не выкарыстоўвалася. Што дакладна здарылася на Сарокіна 15 нам пакуль не вядома. Дакладная афіцыйная інфармацыя можа з’явіцца раніцай.


