14 Жніўня ў дзяжурную частку Лёзненскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў В.Осіпава Лёзненскага раёна на дарозе знойдзена цела 54-гадовага мясцовага жыхара. Зыходзячы з вынікаў агляду месца здарэння і ўскрыцця абгрунтавана падазраецца 40-гадовы мужчына ў тым, што 13 жніўня прыкладна ў 21:45, кіруючы аўтамабілем «Форд Транзіт», рухаючыся па праездзе ад вуліцы Трэцяй да вуліцы Другой, насупраць дома № 2 у В. Осіпава Лёзненскага раёна здзейсніў наезд на чалавека, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ. Паведамляе сайт МУС.
