Зыходзячы з таго, што медыкі рэкамендуюць людзям заставацца дома і не рызыкаваць сваім здароўем і здароўем родных і блізкіх, публічныя канцэрты ў гэтыя дні выключаны. Але музыкі не даюць засумаваць і выступаюць у інтэрнэце ў прамым эфіры. Ураджэнец Тарчылава Сяржук Доўгушаў 3-га красавіка правядзе "кватэрнік". Яго пачатак а 21:00 па беларускім часе. Канцэрт называецца "Беларуская Славалача Вечарына" (глядзець па спасылцы!), у ёй прагучаць традыцыйныя амерыканскія, украінскія і беларускія песні.
