Працягваем публікаваць "Храналогію гісторыі Оршы" ад гісторыка Віктара Лютынскага
1563 г. Рускі князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі папаліў ваколіцы Оршы.

1564 г., 2 лютага Адбылася Аршанская бітва (Другая). Баі нешматлікіх войск пад камандаваннем Ф. Кміты супраць рускіх войск ваяводы П. Сярэбранага-Абаленскага.



1564-1566 гг. Згодна з праведзенай у ВКЛ рэформай створаны Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. З другой паловы XVI ст. у яго склад уваходзілі воласці: Аршанская, Барысаўская, Быхаўская, Горацкая, Дубровенская, Любашанская, Магілёўская, Свіслацкая, Шклоўская. Сцягам Аршанскага павета была харугва зялёнага колеру з выявай “Пагоні”.


1564 г., восень Орша была ўзята войскам Івана IV Жахлівага.

1564 г., снежань Войска пад камандаваннем гетмана ВКЛ Мікалая Радзівіла Рудага вызваліла Оршу ад войска маскоўскага ваяводы князя Пятра Сярэбранага.



1565 г. Оршу наведаў і зрабіў яе апісанне венецыянец Рафаэль Барберыні.
1566 г., 20 чэрвеня Нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза (Грынсгольм, Швецыя), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі (1587-1632). Неаднаразова наведваў Оршу, надаў ёй некалькі грамат, у тым ліку грамату ад 13 снежня 1620 года на самакіраванне. Памёр 30.4.1632 г.

1566 г., 11 сакавіка Зацверджаны 2-і Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1566 г. У Оршы пачалася праца павятовага сейміка-схода шляхты павета.
