Пасля таго, як Аршаншчына сустрэла Новы год і Каляды без снегу, у канцы студзеня нарэшце надышоў час сапраўднай зімы. У горадзе ўжо больш за тыдзень трымаецца тэмпература ніжэй за нуль, лёд на Дняпры і Аршыцы мацнее, а скверы і паркі Оршы, Барані і іншых мясцінаў нашага рэгіёну выглядаюць нібыта казачнымі лясамі з мультфільмаў. Наша рэдакцыя грунтоўна засела за Інстраграм, дзе ў нашага сайту ёсць свой акаўнт, і адабрала для чытачоў топ-20 фота зімовай Аршаншчыны.



















