Дарожная разметка выкананая нестандартна ў цэнтры горада на вуліцы Леніна акурат каля Дзіцячай школы мастацтваў №1. Дарожныя рабочыя намалявалі на дарозе нотны стан, скрыпічны ключ і ноты. Падобны крэатыў нячаста сустракаецца на аршанскіх вуліцах. Цікавае рашэнне дарожных службаў!
