Як стала вядома сталічнай міліцыі, 18-гадовы аршанец сварыўся на вуліцы з дзяўчынай. У нейкі момант сварка стала настолькі эмацыйнай, што хлопец заскочыў на дах аднаго з аўтамабіляў, прыпаркаваных па суседстве, і стаў на ім скакаць. А затым пераскочыў на суседняе аўто і стаў скакаць ужо там. Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне беларускай сталіцы. Эмоцыі давялі да таго, што маладзён пашкодзіў абодва аўтамабілі на суму каля 2 тысяч рублёў. Цяпер яму можа пагражаць нават крымінальная адказнасць, самая строгая мера па магчымым артыкуле «Хуліганства» – да 6 гадоў пазбаўлення волі.



