Знакаміты музыка Сяржук Доўгушаў, лідэр гурта Vuraj і арганізатар праектаў "Спеўны сход" і "Традыцыя", прыняў удзел у праекце аб падарожжах "Ногі ў рукі". Яго вядзе haroshak.by. Там паказваюцца сучасныя гарады і мястэчкі Беларусі, галоўны герой перадачы заўжды новы і паходзіць з таго горада, пра які распавядае. Цяпер праект дабраўся і да Оршы, пра якую Доўгушаў і распавядзе. Прыемна адзначыць, што пра малую радзіму музыка распавядаў у майцы з сімволікай нашага сайту. Выпуск "Ногі ў рукі" анансуецца на 5-га кастрычніка.

