24-га сакавіка знік жыхар Оршы Дзмітрый Рыгоравіч Саркісян. 56-гадовы мужына прапісаны ў Оршы па адрасе вуліца Астроўскага, 5. У той дзень ён пайшоў з дома ў невядомым кірунку і дагэтуль ягонае месцазнаходжанне нікому не вядомае. Сваякі нічога не ведаюць пра яго ад таго самага дня. Пошукі ўжо вядуць УУС Віцебскага аблвыканкама і пошукавы атрад "Анёл".
