Храм Раства Гасподняга па іроніі лёсу знаходзіцца на вуліцы Дзяржынскага, і ў свой час якраз быў знішчаны камуністамі. Праўда, знаходзіўся ён не зусім на гэтым месцы, а там, дзе цяпер крама "Чыгуначнік". Дом святара гэтай царквы быў на месцы будучага музея Заслонава, якога цяпер ужо няма. А на месцы, дзе цяпер ідзе пабудова, была царква, якая згарэла і не была адноўленая. На храм напярэдадні Вялікадня паставілі залаты купал і крыж, вялікае свята для праваслаўных прайшло, і работы працягваюцца ў інтэнсіўным парадку. Штодня рабочыя працуюць на вышыні, будаўнічыя рыштаванні застаюцца вакол храма. Карэспандэнты нашага сайту падрыхтавалі невялічкую фотагалерэю, як выглядае царква Раства Хрыстовага ў сярэдзіне траўня 2019 года.
